Лібер адказаў на абвінавачванні стартапера, які нібыта ўзламаў "Новую Беларусь"

Павел Лібер

Павел Лібер / Еўрарадыё

Стартапер Аляксей Бурбіцкі сцвярджае, што цэлы год працаваў у камандзе стваральніка праекта "Новая Беларусь" (SVAE) Паўла Лібера. Паводле яго слоў, платформу ўзламалі ў пачатку года, і дадзеныя карыстальнікаў маглі быць скрадзеныя.

Сам Лібер сцвярджае, што Бурбіцкі хоць і спрабаваў трапіць у яго каманду, але ні дня там не папрацаваў. І тлумачыць: У "Новай Беларусі" немагчыма нічога скрасці, таму што "Новая Беларусь" не захоўвае ніякіх персанальных дадзеных.

Для Еўрарадыё Лібер распавёў, ці варта карыстальнікам аплікацыі перажываць — і ці перажывае праз інфармацыйную атаку ён сам. Стваральнік "Новай Беларусі" адказвае на самыя вострыя пытанні.

 

Дадзеныя карыстальнікаў маглі сплысці?

Лібер: Дастаткова проста спампаваць і адкрыць аплікацыю "Новая Беларусь", каб убачыць, што яно не збірае ніякіх дадзеных. Усё, што можна там пакінуць, email, і то мы просім ўводзіць ананімны адрас.

У сетку выкладваюцца нейкія скрыншоты з кучай персанальных звестак, лічбамі страховак і ўсяго астатняга, але мне хочацца спытаць — куды ўсе гэтыя звесткі ўводзіць у "Новай Беларусі"? Аплікацыя "Новая Беларусь" — гэта такі культурны агрэгатар. У нас ёсць фундаментальнае правіла: мы стараемся не збіраць ніякіх персанальных дадзеных. І гэта асноўны прынцып нашай аплікацыі. Таму што нам прасцей іх не збіраць, чым тлумачыць, як яны захоўваюцца і хто мае да іх доступ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.