Мабільны дадатак "Новая Беларусь" прайшоў рэбрэндынг і падзяліўся

"Новая Беларусь" прайшла рэбрэндынг / фота з акаўнту Паўла Лібера
Стваральнікі правялі рэбрэндынг мабільнага дадатку "Новая Беларусь", якім карыстаюцца беларускія палітуцекачы, і падзялілі яго на дзве часткі. Цяпер гэта будзе дадатак SVAE і на асобны вэб-сайт грамадзянска-палітычнай платформы "Тры Сланы", які з'явіцца бліжэйшыя пару тыдняў. Пра гэта напісаў у сацсетках стваральнік платформы Павел Лібер.
Паводле Лібера, старая праграма стала празмерна перагружанай: "Дзіцячыя казкі змешваліся з дэмакратычнай канферэнцыяй, і не так, каб было лёгка пераблытаць, але мы вырашылі, што хочам зрабіць праграму больш лёгкай і арыентаванай на дыяспару, тым больш што ў Беларусі мы не не рэкамендуем карыстацца дадаткам".
Арганізатары кажуць, што пасля абнаўлення з'явіліся медыя-агрэгатар з тонкімі наладкамі (можна паменшыць колькасць негатыўных ці палітычных навін) і групаваннем навін, новы AI-пошук, рэжым хуткага прагляду падзей і сустрэч у фармаце сторыз. Таксама, кажа Лібер, палепшылася секцыя "Грамадства", дзе ахвочыя могуць прыняць удзел у грамадскіх праектах.
Платформа "Тры сланы", заяўляе ён, будзе сапраўднай грамадска-палітычнай прасторай з дыялогамі, публічнымі дыскусіямі, грамадскімі падзеямі і г.д.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.