Павел Лібер папярэджвае пра фэйкавы дадатак для галасавання

Спецслужбы РБ арганізавалі правакацыю

Спецслужбы РБ арганізавалі правакацыю / pixabay.com

IT-прадпрымальнік Павел Лібер папярэджвае пра фэйкавы дадатак для галасавання. 

"У сетцы распаўсюджваюць сайт belarusid[кропка]com, як быццам гэта наша дадатак для галасавання (з усім нашым брэндынгам), піша кіраўнік каманды распрацоўшчыкаў сапраўднага дадатку Belarus ID. — Гэта фэйк, і відавочна спроба КДБ палавіць актывістаў перад выбарамі. Не заходзіце і нічога не пампуйце адтуль".

"Анлайн-выбары з выкарыстаннем самых перадавых падыходаў" у Каардынацыйную Раду прайшлі ў траўні 2024 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.