Найлепшыя беларускія паставыя і амапаўцы працуюць у Гродзенскай вобласці
З такім вынікам скончылася каманднае першынства конкурсу прафесійнага майстэрства сярод міліцыянтаў.
Каманда міліцыянтаў Гродзеншчыны ў ім заняла першае месца і атрымала прыз імя Станіслава Васілеўскага. Другое месца заняла каманда Віцебскага УУС, каманда ГУУС Мінгарвыканкама — трэцяе. Усе пераможцы атрымалі дыпломы, кубкі, медалі, каштоўныя прызы. Гродзенская каманда па выніках конкурсу таксама атрымала новы службовы аўтамабіль, паведамляе БЕЛТА.