Латвія ўводзіць платную электронную чаргу на мяжы

Беларуска-латвійская мяжа

Беларуска-латвійская мяжа / Мытны камітэт

Для перасячэння латвійскай мяжы з 15 кастрычніка 2025 года транспарту давядзецца рэгістравацца ў электроннай чарзе і плаціць за гэта.

Адпаведнае рашэнне прыняў 23 верасня ўрад краіны, паведамляюць латвійскія СМІ. Мяркуецца, што новаўвядзенне ўпарадкуе рух на мяжы, дазволіць скароціць чэргі і павысіць эфектыўнасць прапускнога рэжыму.

Усе кіроўцы, якія перасякаюць мяжу Латвіі будуць абавязаныя зарэгістраваць свае аўтамабілі ў сістэме браніравання электроннай чаргі і аплаціць збор — 9,3 еўра. Гэтая мера будзе дзейнічаць і на пункце пропуску "Патэрніекі" на мяжы з Беларуссю (з беларускага боку "Грыгараўшчына").

Запісацца ў электронную чаргу можна будзе ўжо з 1 кастрычніка.

Ад аплаты гэтага збору будуць вызваленыя конныя экіпажы, раварысты, аўтобусы, якія займаюцца рэгулярнымі пасажырскімі перавозкамі, і некаторыя іншыя (аднак аўтобусы абавязаныя прайсці рэгістрацыю).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.