Курсы ўсіх валют выраслі ў Беларусі ў панядзелак
Долары, ілюстрацыйнае фота / Reuters
На таргах 17 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы курс беларускага рубля панізіўся ў дачыненні да ўсіх валют.
Пасля працяглага зніжэння крыху вырас курс долара, еўра паларажэў на 2 капейкі.
Вынікі валютных таргоў 17 лютага:
Долары ЗША: 3,2645 (+0,0012 / +0,04%);
Еўра: 3,4092 (+0,0230 / +0,68%);
Расійскі рубель: 3,5401 (+0,0008 / +0,02%);
Кітайскі юань: 4,4416 (+0,0032 / +0,07%)
Курсы валют 17 лютага / banki24.by