Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць расці
Долар і еўра ўмацаваліся / Reuters
Курсы долара і еўра ў Беларусі растуць з мінулага тыдня. Долар на максімуме за два тыдні, еўра — за тры. Адначасова расійскі рубель на мінімуме за дзевяць дзён.
Вынікі валютных таргоў, якія адбыліся 5 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, наступныя:
USD: 3,2424 (+0,0063 / +0,19%),
EUR: 3,4197 (+0,0570 / +1,70%),
RUB: 3,5880 (-0,0086 / -0,24%),
CNY: 4,3661 (+0,0063 / +0,14%).
t.me/banki24_news/