Гандлёвыя войны: ад тарыфаў на тавары ЕС да абвалу фондавых рынкаў ЗША — эфір

Аліса Рыжычэнка

Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё

Пачынаючы з канца 2020 года Беларусь, дзякуючы мудрым дзеянням Лукашэнкі і яго карных органаў найперш, увайшла ў новую эру жыцця пад санкцыямі. Іх уводзілі і за рэпрэсіі супраць беларускага народа (няшмат), за згон самалёта, за міграцыйны крызіс і — найбольшыя — за саўдзел у расійскай вайне супраць Украіны. Не, вядома, што санкцыі не працуюць — Лукашэнка з яго прапагандай хлусіць жа не будуць, праўда? Але часам эканоміка пра гэта не ведае і рэагуе не так, як расказваюць на БТ. Пра сітуацыю на рынку працы, да прыкладу, які ў выніку вымушанай міграцыі страціў сотні тысяч кваліфікаваных працаўнікоў.

Што насамрэч адбываецца на рынку працы і ці ўспрымаюць чыноўнікі гэтую сітуацыю як крызісную? Як на эканоміку Беларусі паўплывала жыццё пад санкцыямі і як дапамаглі расійскія ваенныя заказы? Што адбываецца з курсам долара і ці зменіцца стаўленне Лукашэнкі да прадпрымальнікаў? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка ў 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.