Курсы долара і еўра ў аўторак зноў выраслі

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / Reuters

На таргах 4 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы павысіліся курсы ўсіх асноўных валют акрамя расійскага рубля.

Долар і еўра выраслі амаль да двухтыднёвага максімуму. Прычым еўра "пацяжэў" адразу на 3 капейкі. Павялічыўся і курс кітайскага юаня. А вось расійскі рубель панізіўся да мінімуму за тыдзень.

Вынікі валютных таргоў 4 сакавіка:

Долары ЗША: 3,2361 (+0,0138 / +0,43%);
Еўра: 3,3627 (+0,0326 / +0,98%);
Расійскі рубель: 3,5966 (-0,0042 / -0,12%);
Кітайскі юань: 4,3598 (+0,0020 / +0,05%).

Курсы долара і еўра ў аўторак зноў выраслі
Курсы валют 4 сакавіка / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.