Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць расці

Курсы долара і еўра растуць / Reuters
Курсы долара і еўра ў Беларусі растуць другі дзень запар. Курс расійскага рубля знізіўся ўпершыню за апошнія тры тыдні.
Вынікі валютных таргоў, якія адбыліся 28 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы, наступныя:
USD: 3,2034 (+0,0264 / +0,83%),
EUR: 3,3166 (+0,0153 / +0,46%),
RUB: 3,6099 (-0,0015 / -0,04%),
CNY: 4,3386 (+0,0272 / +0,63%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.