Курс долара ў чацвер вырас на 3 капейкі

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На таргах 27 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы падаражэлі ўсе асноўныя валюты.

Курс долара вырас на 3 капейкі — столькі ж ён страціў напярэдадні. На 1 капейку павялічыўся курс еўра.

Вынікі валютных таргоў 27 лютага:

Долары ЗША: 3,1770 (+0,0340 / +1,08%);
Еўра: 3,3013 (+0,0113 / +0,34%);
Расійскі рубель: 3,6114 (+0,0009 / +0,02%);
Кітайскі юань: 4,3114 (+0,0098 / +0,23%).

Курс долара ў чацвер вырас на 3 капейкі
Курсы валют 27 лютага / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.