Курс еўра 8 верасня вырас адразу на 5 капеек

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / Reuters

Па выніках таргоў, якія адбыліся 8 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы, курс долара павялічыўся на 1,2 капейкі, паказаўшы максімум за 1 месяц і 10 дзён.

Курс еўра павялічыўся адразу на 5 капеек і падняўся на максімум за 7 месяцаў. Расійскі рубель крыху панізіўся — да мінімальнага паказчыку больш чым за месяц.

Вынікі валютных таргоў 8 верасня:

Долары ЗША: 3,0214 (+0,0120 / +0,40%);
Еўра: 3,5400 (+0,0537 / +1,54%);
Расійскі рубель: 3,6893 (-0,0062 / -0,17%);
Кітайскі юань: 4,2265 (+0,0254 / +0,60%).

Курс еўра 8 верасня вырас адразу на 5 капеек
Курсы валют / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.