Курс долара ў пятніцу працягнуў падзенне

Грошы, ілюстрацыйнае фота

Грошы, ілюстрацыйнае фота / Reuters

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 21 лютага долар працягнуў падзенне: курс амерыканскай валюты панізіўся амаль на 1,7 капейкі.

Затое вырас расійскі рубель: у яго цяпер максімальны паказчык за паўгода.

Вынікі валютных таргоў 21 лютага:

Долар ЗША: 3,2071 (-0,0168 / -0,52%);
Еўра: здзелак не было
Расійскі рубель: 3,5669 (+0,0042 / +0,12%);
Кітайскі юань: 4,3640 (-0,0135 / -0,31%).

Курс долара ў пятніцу працягнуў падзенне
Курсы валют / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.