Курс долара ў Беларусі на мінімуме за тры месяцы

Курсы долара і еўра зніжаюцца / Reuters
Курс долара ў Беларусі працягвае зніжацца. Ён на мінімуме за тры месяцы. Курс еўра ўжо не мінімуме за паўгода. Пры гэтым курс расійскага рубля расце, ён пераадолеў чатырохмесячны максімум.
Вынікі валютных таргоў, якія адбыліся 11 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы, наступныя:
USD: 3,3596 (-0,0217 / -0,64%),
EUR: 3,4650 (-0,0480 / -1,37%),
RUB: 3,4756 (+0,0194 / +0,56%),
CNY: 4,5993 (-0,0275 / -0,59%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.