Прагноз: долар за чатыры рублі. Час бегчы ў абменнік?

Курс валют / Reuters
"Не толькі я, але і многія расійскія эксперты раяць купляць валюту менавіта цяпер. Бо чакаецца, што курс будзе мяняцца ў бок павышэння, прычым вельмі істотна", — так эканамістка Аліса Рыжычэнка адказала на пытанне ў эфіры Еўрарадыё пра тэндэнцыі на валютным рынку.
"Што тычыцца Беларусі, то ў нас велізарны дысбаланс па замежным гандлі таварамі і правядзенне выбараў, пасля якіх часцей за ўсё адбываюцца дэвальвацыйныя працэсы. Уплывае таксама тое, што мы завозім велізарную колькасць імпарту, каб забяспечыць асартымент тавараў, пра які часта апошнім часам кажа Лукашэнка", — сказала Аліса Рыжычэнка.
На думку эканамісткі, "гісторыя паўтараецца".
"Таму курс долара будзе расці. І цяпер, пакуль ён у кароткатэрміновай перспектыве трошкі знізіўся, ёсць час набыць валюту па нижэйшым курсе, чым гэта будзе, умоўна, праз два-тры тыдні".
Аліса Рыжычэнка не выключае, што неўзабаве "мы плаўна прыйдзем" да курсу 4 рублі за долар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.