Цэны на нафту дасягнулі трохмесячнага мінімуму
Эксперты звязваюць падзенне цэнаў на нафту з перамовамі па ядзернай праграме Ірана і з вынікамі рэферэндуму ў Грэцыі.
6 ліпеня цана барэля нафты Brent ўпала да 58,6 долара, а барэль WTI — да 54,25. Апошні раз настолькі нізкімі цэны на нафту былі ў сярэдзіне красавіка.
Агенцтва "Блумберг" звязвае такое падзенне цэнаў з перамовамі пра будучыню ядзернай праграмы Ірана. Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што бакі дасягнулі істотнага прагрэсу, аднак у некаторых пытаннях да кансенсусу пакуль прыйсці не ўдалося.
Акрамя таго, агенцтва мяркуе, што дадатковы ўплыў на цэны аказваюць вынікі рэферэндуму ў Грэцыі, па выніках якога насельніцтва прагаласавала за адмову выконваць умовы крэдытораў, паведамляе ВВС.
Фота: zubr-belarus.com