Колькасць загінуўшых у Турцыі і Сірыі перавысіла 24 тысячы чалавек
Каля 80 тысяч чалавек знаходзяцца на лячэнні ў бальніцах / Reuters
Колькасць загінуўшых у выніку землятрусу на поўдні Турцыі і паўночным захадзе Сірыі перавысіла 24 150 чалавек. Пра гэта паведамляе Reuters.
Каля 80 тысяч чалавек знаходзяцца на лячэнні ў бальніцах, а больш за 1 мільён людзей, якія засталіся без жылля, знаходзяцца ў часовых сховішчах.