Колькасць пажараў у прыродных экасістэмах Беларусі вырасла ў 13 разоў

Лясны пажар

Лясны пажар / t.me/brestlesnoi/

Колькасць пажараў у прыродных экасістэмах Беларусі вырасла больш чым у 13 разоў (у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года). Іх плошча павялічылася ў 64 разы (з 4,3 га да 276,1га)! Пра гэта было заяўлена ў пятніцу на аператыўнай нарадзе ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Толькі за апошнія суткі ў краіне адбыўся 31 лясны пажар на агульнай плошчы больш за 67 гектараў, тры тарфяныя пажары на агульнай плошчы амаль 2 гектары і 259 пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы больш за 76 гектараў. Падчас пажараў у экасістэмах загінуў адзін чалавек (у Брэсцкай вобласці), 5 чалавек траўмаваныя, знішчаны больш за тры дзясяткі будынкаў і дзве адзінкі тэхнікі, 25 будынкаў пашкоджаны.

Пастаўлена задача "арганізацыі маніторынгу экасістэмаў, у тым ліку з дапамогай авіяцыйнай і беспілотнай лятальнай тэхнікі". "Аператыўная сітуацыя" там пакуль не стабільная.

У амаль усіх раёнах Брэстчыны ўвялі абмежаванні на наведванне лясоў. Мінлясгас просіць жыхароў краіны паведамляць пра пажары, ці нават дапамагаць у іх ліквідацыі. Чыноўнікі заклікаюць людзей не паліць вогнішчы на прыродзе ў гэтыя выхадныя.

Колькасць пажараў у прыродных экасістэмах Беларусі вырасла ў 13 разоў
t.me/brestlesnoi/
Колькасць пажараў у прыродных экасістэмах Беларусі вырасла ў 13 разоў
Колькасць пажараў у прыродных экасістэмах Беларусі вырасла ў 13 разоў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.