Колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруса ў свеце перавысіла 100 тысяч

Колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруса ў свеце перавысіла 100 тысяч

Колькасць зарэгістраваных выпадкаў каранавіруса ў свеце склала 100 330. 

Больш за ўсё хворых зафіксавана ў Кітаі — 80 556 чалавек. У сумную тройку лідараў уваходзяць таксама Паўднёвая Карэя (6593) і Іран (4747). 

У Еўропе першынство па зарэгістраваных выпадках трымае Італія — 3858 пацыентаў. 

У Беларусі афіцыйна зарэгістравана шэсць выпадкаў захворвання на каранавірус — чатыры ў Мінску і два ў Віцебскай вобласці. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.