Кнігі Карнея Чукоўскага і Валянціна Катаева забаранілі ў Беларусі
Дзеці чытаюць, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Беларусі забаранілі дзіцячыя кнігі Карнея Чукоўскага і Валянціна Катаева. Адпаведнае рашэнне прыняў Дзяржстандарт.
Эксперты ведамства праверылі прадукцыю выдавецтва "Самавар-кнігі" і выявілі неадпаведнасць патрабаванням: у дзіцячых выданнях аказаўся занадта вузкі прабел паміж словамі.
Парушэнне нормаў прывяло да канфіскацыі кніг "Кракадзіл" і "Цветик-семицветик".
Гэта не першы выпадак, калі Дзяржстандарт забараняе рэалізацыю тых ці іншых дзіцячых выданняў. Як правіла, прычынай становіцца занадта малы для такіх выданняў шрыфт ці празмерна малы прабел паміж радкамі.