У свет выходзіць кніга пра знакаміты мінскі некропаль

Кніга будзе карысная і тым, хто шукае сваіх сваякоў / kniger.by
У выдавецтве “Выдавец Цымбераў Р.М.” выходзіць кніга, прысвечаная гісторыі Вайсковых могілак Мінска. На падставе архіўных матэрыялаў, перыёдыкі, успамінаў мінчукоў упершыню падрабязна прадстаўлена гісторыя гэтага знакамітага некропаля.
У кнізе распавядаецца пра гістарычныя, мастацкія і моўныя асаблівасці могілак. Аўтары — Юрый Тамковіч і Павел Каралёў — закранаюць пытанне належнай аховы і вывучэння некропаля, захавання яго ўнікальнасці — ад простых самаробных помнікаў да манументальных абеліскаў.
У выданні змешчана багата фотаздымкаў. Таксама змешчаны спіс пахаваных з надмагілымі надпісамі, што можа дапамагчы сваякам у пошуку блізкіх.
Кніга разлічана на спецыялістаў у галіне некрапалістыкі, а таксама будзе карыснай усім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.