Кнігі пра вайну ва Украіне і сітуацыю ў Беларусі выкраслілі з польскай прэміі

Статуэтка прэміі імя Вітольда Пілецкага / Інстытут Пілецкага
Дырэктар музея Асвенціма Пётр Цывінскі адмовіўся ад старшынства ў міжнароднай прэміі імя Вітольда Пілецкага.
Ён зрабіў гэта на знак пратэсту супраць рашэння Інстытута Пілецкага. Гэтая ўстанова сёлета не дапусціла да конкурсу кнігі аб расійскай агрэсіі ва Украіне і сітуацыі ў Беларусі, для якіх была асобная катэгорыя ў конкурсе, піша wyborcza.pl. Інстытут Пілецкага спасылаецца на адсутнасць фінансаў.
Міжнародная прэмія імя Вітольда Пілецкага — літаратурная ўзнагарода. Яе прысуджаюць за кнігі, якія закранаюць тэму польскага супрацьстаяння таталітарным сістэмам, а таксама за кнігі, што асвятляюць сітуацыю з месцаў, ахопленых узброенымі канфліктамі ці асаблівай пагрозай чалавечай годнасці.
Заснавальнікам прэміі з'яўляецца Інстытут Пілецкага, а партнёрам да мінулага года быў дзяржаўны музей Аўшвіц-Біркенаў (Асвенцім).
Вітольд Пілецкі — афіцэр польскага войска, удзельнік Супраціву. Ён добраахвотна здаўся ў палон, каб трапіць у канцлагер у Асвенціме для атрымання інфармацыі і падпольнай працы. Уцёкшы з лагера, ён першым перадаў на Захад звесткі пра тое, што адбываецца ў лагеры смерці. Прымаў удзел у Варшаўскім паўстанні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.