Кіраўнікоў "Sputnik Азербайджан" арыштавалі, абвінаваціўшы ў працы на ФСБ

Затрыманыя супрацоўнікі "Sputnik Азербайджан"

Затрыманыя супрацоўнікі "Sputnik Азербайджан" / Trend News Agency

У Баку затрыманыя галоўны рэдактар ​​і шэф-рэдактар расійскага прапагандысцкага медыя ​​"Sputnik Азербайджан". У мясцовых СМІ іх называюць агентамі ФСБ, якія працавалі пад прыкрыццём.

Затрыманых завуць Ігар Картавых і Яўген Белавусаў, паведамляе "Новая газета. Европа". Пасля ператрусу, які цягнуўся не менш за тры гадзіны, мужчын вывелі з офіса ў кайданках, з рукамі за спінай.

У МУС Азербайджана заявілі, што акрэдытацыя "Sputnik Азербайджан" была прыпыненая ў лютым 2025 года. Але выданне працягвала працаваць "праз незаконнае фінансаванне".

"Sputnik-Азербайджан" уваходзіць у групу "Россия сегодня", якой кіруе адыёзная Маргарыта Сіманьян. Затрыманне супрацоўнікаў агенцтва адбываецца на фоне абвастрэння адносін паміж Масквой і Баку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.