Кіраўнікі Еўрасаюза плануюць адправіцца ў Кітай на саміт з Сі Цзіньпінам

Урсула фон дэр Ляен і Антоніу Кошта / AFP
Кіраўнікі Еўрасаюза ў ліпені 2025-га плануюць адправіцца ў Кітай на саміт з Сі Цзіньпінам. Пра гэта ў пятніцу піша South China Morning Post са спасылкай на свае крыніцы.
Папярэдні саміт прайшоў у канцы 2023 года ў Пекіне. Месца яго правядзення не зменіцца, паколькі кітайскі лідар не хоча ехаць у Брусель. І старшыня Еўрасавета Антоніу Кошта, і кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен з гэтым пагадзіліся, адзначае выданне.
Мяркуецца, што ЕС на фоне напружанасці ў дачыненнях з ЗША прыкладае "сур'ёзныя высілкі для аднаўлення ўзаемадзеяння з Пекінам". Урсула фон дэр Ляен правяла гутарку з кітайскім прэм'ер-міністрам Лі Цянам. Гаворка ішла пра наступствы гандлёвай вайны, якая распачалася ў выніку ўвядзення амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам пошлін. Сі Цзіньпін заклікаў ЕС "разам супрацьстаяць" амерыканскім пошлінам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.