ЕС уводзіць тарыфы на 21 мільярд еўра на тавары з ЗША

Еўрасаюз зрабіў крок у адказ

Еўрасаюз зрабіў крок у адказ / Reuters

ЕС уводзіць тарыфы на 21 мільярд еўра (23,2 млрд долараў) на тавары з ЗША, паведамляе bloomberg.com. Гэта адказ на тарыфную палітыку амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа — 25-адсоткавыя мытныя пошліны, уведзеныя ў сакавіку на экспарт сталі і алюмінію з Еўрасаюза.

Большасць з 27 дзяржаў-членаў ЕС у сераду прагаласавалі за ўвядзенне згаданых тарыфаў. Некаторыя з іх пачнуць дзейнічаць у сярэдзіне красавіка. Тарыфы будуць накіраваны "на палітычна адчувальныя амерыканскія штаты", адзначае выданне. Яны закрануць сельскагаспадарчую прадукцыю, птушку, алмазы, матацыклы.

Другая хваля контрмер Еўрасаюза чакаецца ў сярэдзіне траўня.

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен спадзявалася, што сітуацыя будзе вырашана шляхам перамоваў. ЕС прапанаваў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу ўзаемна скасаваць мыты на прамысловыя тавары, аднак "адэкватнага адказу на гэтую прапанову не было".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.