Трамп можа прыпыніць пошліны на 90 дзён для ўсіх краін, акрамя Кітая

Дональд Трамп

Дональд Трамп / Reuters

Дональд Трамп можа прыпыніць новыя мытныя пошліны на 90 дзён для ўсіх краін, акрамя Кітая. Пра новы намер прэзідэнта ЗША абвясціў дырэктар Нацыянальнай эканамічнай рады пры Белым доме Кевін Хасэт.

Пры гэтым сам Трамп заявіў, быццам краіны з усяго свету звяртаюцца да ЗША, каб правесці перамовы аб пошлінах. "Краіны па ўсім свеце вядуць з намі перамовы. Мы вызначылі строгія, але справядлівыя ўмовы", — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

Паводле яго, Японія ўжо накіроўвае ў ЗША перамоўную каманду для абмеркавання пошлінаў. Таксама Трамп заявіў, што ў панядзелак у яго адбылася размова з прэм'ер-міністрам Японіі Сігэру Ісіба.

Пра ўвядзенне павышаных мытных пошлінаў супраць вялікай часткі краін свету Трамп абвясціў 2 красавіка. Гэтыя дзеянні ўжо назвалі гандлёвай вайной.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.