ЕС на 90 дзён прыпыняе ўвядзенне мытных пошлінаў на тавары ЗША

Урсула фон дэр Ляен

Урсула фон дэр Ляен

Еўрапейскія ўлады на 90 дзён адклалі ўвядзенне тарыфаў на амерыканскія тавары. Гэта стала люстраным адказам на рашэнне ЗША замарозіць мытныя пошліны для ўсіх краін акрамя Кітая.

Пра замарозку еўрапейскіх тарыфаў паведаміла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

"Мы прынялі да ведама заяву прэзідэнта Трампа. Мы хочам даць перамовам шанец. Калі перамовы не будуць здавальняючымі, нашы контрмеры пачнуць дзейнічаць",напісала яна.

Раней фон дэр Ляен казала аб гатоўнасці Еўропы адказаць на абвешчаную Трампам гандлёвую вайну.

2 красавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўводзіць татальныя тарыфы на імпарт тавараў у ЗША з практычна ўсіх краін свету. Пры гэтым для многіх краін мытныя пошліны падняліся ў некалькі разоў.

Але ўжо 9 красавіка Трамп паведаміў пра 90-дзённы мараторый на ўвядзенне тарыфаў для амаль усіх краін. Толькі пошліны для тавараў з Кітая выраслі да 125% — так Трамп адрэагаваў на тое, што КНР у адказ на амерыканскія тарыфы павялічыла свае пошліны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.