Харасмент, месца жанчыны і сны пра Лукашэнку: вынікі года з Gender Gap
Ірына Сідорская / smartpress.by
У апошнім у 2023 годзе выпуску Gender Gap пагаворым пра вынікі. Што мы зразумелі, разглядаючы беларускую ўладу праз гендарную лінзу? Што за год змянілася ў Беларусі з балансам правоў жанчын і мужчын? Якія ідэі распаўсюджвалі чыноўнікі, каб вырашыць свае праблемы і стварыць бачнасць дабрабыту?
Не абыйдзем і апошні перл прапаганды: жанчыну, якая распавяла, што перад родамі прысніла Лукашэнку. Ён цяпер паўсюль, дзе нараджаюцца дзеці?