ХАМАС пагадзіўся на прапанову аб прыпыненні агню

ХАМАС, фота ілюстрацыйнае / Global Look Press
ХАМАС пагадзіўся на прапанову Егіпта і Катара аб прыпыненні агню ў сектары Газа, паведамляе ВВС са спасылкай на ўласную крыніцу ў групоўцы. Гэтая дамова ўключае вызваленне закладнікаў і грунтуецца на праекце, прадстаўленым спецыяльным пасланнікам ЗША Стывам Уіткафам у чэрвені.
У межах дамовы ХАМАС вызваліць прыкладна палову з 50 ізраільскіх закладнікаў. Мяркуецца, што з іх жывымі засталіся 20 чалавек.
Групоўка, верагодна, зробіць гэта падчас 60-дзённага перамір’я. Таксама пройдуць перамовы аб пастаянным спыненні агню.
Пакуль няясна, якой будзе рэакцыя Ізраіля. На мінулым тыдні канцылярыя прэм’ер-міністра Біньяміна Нетаньяху заявіла, што пагодзіцца на здзелку толькі ў выпадку, калі "ўсе закладнікі будуць вызвалены адразу".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.