Халодна і невялікі дождж: якім надвор’ем пачнецца наступны тыдзень
Не забудзьцеся на парасон / pixabay.com
Калі вы чакаеце на "бабіна лета", дык напачатку наступнага тыдня яго дакладна не будзе. Сіноптыкі расказалі, на якое надвор’е можна разлічваць у бліжэйшыя дні.
У панядзелак, 27 кастрычніка, на Беларусь з Заходняй Еўропы будуць перасоўвацца атмасферныя франты. А гэта значыць, што будзе воблачна і месцамі пройдзе дождж. На захадзе Беларусі будзе дзьмуць парывісты вецер. Начная тэмпература не падымуцца вышэй за +2..+7°С, а днём будзе +6..+11°С.
У аўторак, 28 кастрычніка, таксама пройдуць кароткія дажджы. Раніца будзе туманнай. Мінімальная тэмпература ноччу 0..+6°С, днём паветра прагрэецца да +4..+11°С.
У сераду, 29 кастрычніка, зноў воблачна з праясненнямі. Днём магчымы парывісты вецер. Начная тэмпература каля +1..+7°С, а днём пацяплее да +5..+12°С.