Карлсан, які жыве на даху Крамля. Што там у прапагандыстаў — квіз
Што там у прапагандыстаў? / Еўрарадыё
Парадаваць прапагандыстаў проста: ім хапае ўбачыць жывога амерыканца. А калі гэта яшчэ і знакаміты амерыканскі тэлевядоўца Такер Карлсан, ды яшчэ і які бярэ інтэрв'ю ў Пуціна — яны ў экстазе і пазіцыянуюць гэта амаль што як ўсеагульнае прызнанне слушнасці Расіі ў вайне супраць Украіны.
Пра гэта і не толькі — у новым квізе па прапагандзе тыдня. Праверце сябе на ступень устойлівасць да фэйкаў і трэніруйце здольнасць супрацьстаяць маніпуляцыям.