Кандыдатам у прэзідэнты Туркменістана вылучаны сын прэзідэнта
Сын прэзідэнта Туркменістана вылучаны кандыдатам у прэзідэнты дзяржавы. Кандыдатуру Сердара Бердымухамедава прынялі на пазачарговым з'ездзе Дэмакратычнай партыі Туркменістана.
11 лютага Гурбангулы Бердымухамедаў заявіў, што хоча пакінуць сваю пасаду і вырашыў "даць дарогу маладым кіраўнікам". На наступны дзень ён аб'явіў аб прызначэнні пазачарговых прэзідэнцкіх выбараў. Яны пройдуць 12 сакавіка.