Кампанія FlyDubai вяртае рэйсы ў Мінск

Самалёт Flydubai / airport.by
Авіякампанія FlyDubai вяртае рэйсы Дубай-Мінск. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.
Эмірацкая кампанія апавясціла турагентаў, што палёты будуць авдбывацца па новым маршруце.
20-22 чэрвеня рэйс FZ1715 Дубай-Мінск будзе адбывацца з дазапраўкай у Самары. Самалёт з Дубая будзе адпраўляцца ў 18:15 і прылятаць у Мінск у 3:30.
Палёт з Мінска ў Эміраты будзе выконвацца без прамежкавай пасадкі. Рэйс FZ1716 будзе вылятаць у 4:30 і прылятаць у Дубай у 13:00.
FlyDubai адмяніла рэйсы ў Мінск пасля пачатку ізраільска-іранскай вайны. у выніку некалькі дзясяткаў беларусаў не змаглі своечасова вярнуцца дадому.
Дарэчы, беларускі авіяперавозчык "Белавія" заявіў, што захавае рэйсы ў Дубай на фоне адмовы іншых кампаній.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.