"Белавія" працягне выконваць рэйсы ў Дубай

"Белавія" / БЕЛТА
"Белавія" плануе захаваць рэйсы ў Дубай. У беларускай авіякампаніі патлумачылі гэта намерам выканаць абавязацельствы перад сваімі пасажырамі.
"Мы робім усё магчымае, каб запланаваны адпачынак пасажыраў адбыўся і ўсё добра, а галоўнае – бяспечна вярнуліся дадому. Каб забяспечыць выкананне рэйсаў, авіякампанія адкарэктавала маршрут з Мінска ў Дубай і назад. Самалёты "Белавія" лётаюць у абыход тэрыторый, патэнцыйна небяспечных для грамадзянскай авіяцыі. Паветраныя судны робяць тэхнічны прыпынак у Ташкенце (Узбекістан) для дазапраўкі", — падзяліўся падрабязнасцямі генеральны дырэктар "Белавія" Ігар Чаргінец.
У кампаніі падкрэслілі, што гэтыя змены павялічылі палётны час і пацягнулі за сабой фінансавыя страты для "Белавія", але на кошце квіткоў яны не адаб'юцца.
Рэйс Мінск-Дубай-Мінск выконваецца на самалётах "Боінг 737-800". Час у дарозе з улікам дазапраўкі ў сярэднім складзе 9 гадзін 30 хвілін.
Раней паведамлялася, што авіякампанія FlyDubai адмяніла рэйсы ў Мінск пасля пачатку ізраільска-іранскай вайны і закрыцця неба ў рэгіёне. У Дубаі засталіся некалькі дзясяткаў грамадзян Беларусі, якім беларускія дыпламаты параілі дабірацца дадому сваімі сіламі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.