Кампанія Apple паказала абноўленыя версіі MacBook Air і iPad

Кампанія Apple паказала абноўленыя версіі MacBook Air і iPad

30 кастрычніка карпарацыя Apple паказала новыя мадэлі MacBook Air і iPad, інфармуе БЕЛТА.

Новая мадэль ультрабука мае 13,3-цалевы дысплей Retina з разрозненнем у 4 млн пікселяў, два порты Thunderbolt 3, сканер адбіткаў пальцаў Touch ID. Бяспеку карыстальніка гарантуе чып Т2. Пакупнікі могуць выбраць з трох варыянтаў колеру корпуса — "шэры космас", "серабрысты" і "залаты".

Новы iPad Pro мае бязрамачны экран на ўсю франтальную панэль. Кнопкі Home на планшэце больш няма. Разблакаванне адбываецца праз сістэму распазнання твараў Face ID. Зараджаецца новы iPad праз USB Type-C замест ранейшага Lightning. Планшэт мае дзве мадыфікацыі — з 11- і 12,9-цалевымі экранамі.