Камеры назірання на офіснай кухні выявілі ў беларускай кампаніі

Камера відэаназірання / pixabay.com
Камеры назірання ў адной з беларускіх кампаній былі ўсталяваныя не толькі каля працоўных месцаў супрацоўнікаў, але і на офісных кухнях. Гэта выклікала пытанні ў Нацыянальнага цэнтра па абароне персанальных даных.
"Нядаўна стала вядома пра выпадак, калі ў адной з арганізацый камеры відэаназірання фіксавалі працоўныя месцы супрацоўнікаў у офісе, а таксама зоны, адведзеныя для адпачынку і прыёму ежы работнікаў", — заявілі ў ведамстве.
Заканадаўства аб персанальных даных патрабуе, каб пры зборы і апрацоўцы даных выконваліся прынцыпы сувымернасці, прававога абгрунтавання і забароны на збыткоўнасць.
Цэнтр афіцыйна запатрабаваў ад кампаніі спыніць незаконнае відэаназіранне. Кіраўніцтва фірмы, атрымаўшы паведамленне, выключыла з зоны здымак камеры ўсе спрэчныя ўчасткі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.