Камчатку накрывае воблака попелу ад вывяржэння вулкана Шывелуч

Узмацненне актыўнасці вулкана Шывелуч, вышыня якога складае каля 3300 метраў над узроўнем мора, пачалася чатыры гады таму. Над кратэрам перыядычна ўздымаюцца магутныя слупы попелу. Спецыялісты кажуць, што для населеных пунктаў вывяржэнне вулкана не нясе небяспекі, аднак выкіды попелу ствараюць перашкоды для авіяцыі. У людзей і жывёлаў вулканічны попел можа выклікаць атручванне.


Жыхарам пасёлка Лазо і Ключы, дзе выпаў попел, выдалі маскі для абароны органаў дыхання. Людзям не раяць знаходзіцца на вуліцы. Тым часам воблака працягвае распаўсюджвацца на паўднёвы-захад і можа накрыць яшчэ тры пасёлка, інфармуе РІА "Новости".

Фота — NASA