Каля Львова ўпаў транспартны самалёт, ёсць загінулыя

Каля Львова ўпаў транспартны самалёт, ёсць загінулыя

Раніцай 4 кастрычніка каля Львова аварыйна прызямліўся транспартны самалёт, ёсць загінулыя, інфармуе hromadske.ua. Ан-12 ляцеў з Іспаніі ў Турцыю і збіраўся правесці дазапраўку ва Украіне ў міжнародным аэрапорце Львоў. Ён пайшоў на аварыйную пасадку пасля таго, як у яго скончылася паліва. Да ўзлётна-пасадачнай паласы заставалася каля 1,5 км.

Пасля пасадкі самалёта недалёка ад вясковых могілак на шчасце не пачаўся пажар. На месцы працуюць украінскія ратавальнікі і медыкі.

Вядома, што самалёт належыць украінскай авіякампаніі, ён выконваў чартарны рэйс. Загінулі пяць чалавек з васьмі, якія былі на борце Ан-12. Праводзіцца расследаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.