У Бураціі патанула турыстка з Беларусі
Турысты на рацэ Кітой, ілюстрацыйнае фота / sangharussia.ru
Турыстка з Беларусі загінула ў Бураціі, зваліўшыся ў раку. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС па гэтым расійскім рэгіёне.
Пра трагічнае здарэнне бурацкія ратавальнікі даведаліся ад іншай групы турыстаў. Тыя сплаўляліся па рацэ Кітой і напаткалі групу беларускіх турыстаў з шасці чалавек.
"У месцы зліцця рэк Кітой і Білюты жанчына і мужчына зваліліся ў ваду. Цела жанчыны знойдзена турыстамі, мужчыну знесла плынню", — гаворыцца ў паведамленні МНС.
Пазней паведамілі, што мужчыну таксама знайшлі, ён у здавальняючым стане.