У аграгарадку Нарач адбыўся буйны пажар

Пажар у Нарачы / screenshot
У аграгарадку Нарач Мядзельскага раёна адбыўся буйны пажар — загарэлася сенасховішча.
Калі ратавальнікі прыбылі на месца, назіралася адкрытае гарэнне.
Пацярпелых няма, але агонь знішчыў 100 тон сена ў рулонах і пашкодзіў металічны каркас сенасховішча.
На месцы пажару працавалі 6 аўтацыстэрн і фронтальны пагрузчык.
Прычыны загарання высвятляюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.