Мінабароны пацвердзіла падзенне дрона ўначы ў Мінску
Дрон, збіты ў Мінску / Мінабароны
Міністэрства абароны пацвердзіла, што ўначы ў Мінску разбіўся дрон. Пры гэтым ведамства заявіла, што гэта яно збіла беспілотнік над жылымі дамамі.
"Дзяжурнымі сіламі па СПА каля 2 гадзін ночы 29 ліпеня ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь быў выяўлены і спынены палёт неапазнанай паветранай цэлі — парушальніка парадку выкарыстання паветранай прасторы, ідэнтыфікаванай як БЛА. У выніку ўздзеяння на яго сродкаў радыёэлектроннай барацьбы 02:33 БЛА ўпаў у раёне дома 72 па вул. Матусевіча г. Мінска", — гаворыцца ў паведамленні.
У Мінабароны заявілі, што пацярпелых пры здарэнні няма, праводзіцца праверка. Сітуацыю на асабістым кантролі трымае Лукашэнка.
Якім чынам дрон праляцеў палову краіны і апынуўся ў Мінску, вайсковае ведамства не каментуе.