Трамп стэлефанаваўся з Зяленскім

Трамп стэлефанаваўся з Зяленскім / president.gov.ua
Уладзімір Зяленскі стэлефанаваўся з Дональдам Трампам. Праз гадзіну да размовы далучыліся лідары краінаў NATO.
Трамп падчас размовы заявіў, што Пуцін не хоча спынення агню. Ён аддае перавагу ўсеабдымнай дамове па спыненні вайны — але на яго ўмовах.
"Украіна чарговы раз пацвярджае, што гатовая максімальна прадуктыўна працаваць дзеля міру... Мы падтрымліваем прапанову Трампа пра трохбаковую сустрэчу паміж Украінай, ЗША і Расіяй.
Украіна падкрэслівае: ключавыя пытанні можна абмеркаваць на ўзроўні лідараў, і трохбаковы фармат для гэтага пасуе. Я збіраюся абмеркаваць усе дэталі заканчэння вайны ў Вашынгтоне ў панядзелак", — напісаў па выніках размовы Зяленскі.
Тым часам журналіст The Economist Олівер Кэрал паведаміў пра магчымае спыненне агню ў паветры як мінімум да таго дня, калі адбудзецца трохбаковая сустрэча паміж Зяленскім, Трампам і Пуціным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.