Беларуса збіраюцца дэпартаваць з Польшчы, бо не выправіўся
Паліцыя, ілюстрацыйнае фота / Shutterstock
32-гадовага беларуса збіраюцца дэпартаваць з Польшчы на радзіму.
13 жніўня яго затрымала польская паліцыя ў горадзе Мелец Падкарпацкага ваяводства. Паводле звестак паліцыі, мужчына "сістэматычна парушаў закон, здзяйсняючы як наўмысныя злачынствы, так і правапарушэнні".
Паведамляецца, што беларусу некалькі разоў прызначалі пакаранні, але ён не выправіў свае паводзіны і "працягваў уяўляць пагрозу грамадскаму парадку".
Паліцыя накіравала ў памежную службу Польшчы хадайніцтва аб дэпартацыі мужчыны. Беларуса перадалі пад нагляд памежнікаў.