У дом у Фрунзенскім раёне Мінска ўначы ўрэзаўся беспілотнік — СМІ

Дом №72 па вуліцы Матусевіча

Дом №72 па вуліцы Матусевіча / realt.by

У ноч на 29 ліпеня ў Мінску ў двары дома па вуліцы Матусевіча, 72 разбіўся, як мяркуецца, беспілотнік. Пра гэта журналісты "Зеркала" даведаліся ад сведкі. Таксама ў рэдакцыі ёсць відэазапіс крушэння.

Здарэнне адбылося 29 ліпеня каля 2:00. Паводле відавочцаў, дрон урэзаўся ў дом, а потым зваліўся на прыпаркаваны аўтамабіль і выбухнуў.

На відэа, якое мае рэдакцыя "Зеркала", можна заўважыць начны двор дома №72 на вуліцы Матусевіча. У роліку чуваць шум, падобны да мапеда, потым раздаецца моцны выбух — і на зямлю падаюць абломкі. Бачна, як побач з прыпаркаванымі аўто бліскаюць іскры пад серыю гукаў удараў і выбухаў.

"Усе прачнуліся ад гэтага пранізлівага гуку, ноч выйшла жудаснай", — расказваюць відавочцы. Па іх словах, праз 25 хвілін пасля інцыдэнты прыехалі міліцыянты і ўсіх разагналі.

Дарэчы, у двары гэтага дома знаходзіцца дзіцячы сад № 12.

Афіцыйных паведамленняў пра інцыдэнт не было. Дзяжурны гараддзела міліцыі №3 Фрунзенскага раёна сказаў, што нічога не ведае пра верагодны начны інцыдэнт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.