Супрацоўнікаў ГУБАЗіК вучылі скідаць боепрыпасы з дронаў

Губазікаўцы трэніруюцца скідаць боепрыпасы з дрона

Губазікаўцы трэніруюцца скідаць боепрыпасы з дрона / Унутраныя войскі МУС

Байцы атрада спецназу правялі заняткі з супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю (ГУБАЗіК) у Віцебскай вобласці. Як паведаміла прэс-служба ўнутраных войскаў МУС, іх вучылі скідаць боепрыпасы з дронаў.

Заняткі па інжынернай і лётнай падрыхтоўцы правялі байцы атрада спецыяльнага прызначэння "Віцязь". Яны навучалі аператыўнікаў 7-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК. Інструктары паказалі розныя самаробныя выбуховыя прылады, спосабы іх актывацыі, распавялі пра тактыку мініравання.

"Акрамя таго, удзельнікам прадэманстраваныя разнастайныя мадэлі дронаў, пасля чаго яны на практыцы асвоілі дакладнае скіданне боепрыпасаў і паражэнне ўмоўных цэляў", — заяўляюць ва ўнутраных войсках.

Адзін з аператыўнікаў ГУБАЗіК назваў такія трэніроўкі важнай часткай працы: "Яны дапамагаюць адпрацаваць дзеянні ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных, і палепшыць каардынацыю паміж падраздзяленнямі".

У Беларусі ГУБАЗіК — гэта падраздзяленне МУС, якое займаецца палітычнымі рэпрэсіямі. Таксама палітычнымі рэпрэсіямі замаюцца створаныя апошнімі гадамі атрады спецназу. А ў складзе ўнутраных войскаў, якімі кіруе Мікалай Карпянкоў, працуюць інструктары ПВК Вагнера з баявым досведам.

Супрацоўнікаў ГУБАЗіК вучылі скідаць боепрыпасы з дронаў
Губазікаўцы трэніруюцца скідаць боепрыпасы з дрона / Унутраныя войскі МУС
Супрацоўнікаў ГУБАЗіК вучылі скідаць боепрыпасы з дронаў
Губазікаўцы трэніруюцца скідаць боепрыпасы з дрона / Унутраныя войскі МУС
Супрацоўнікаў ГУБАЗіК вучылі скідаць боепрыпасы з дронаў
Губазікаўцы трэніруюцца скідаць боепрыпасы з дрона / Унутраныя войскі МУС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.