Каб адпомсціць былому працадаўцу, мужчына разбіў 34 шклопакеты
У міліцыю пра хулігана паведаміў ваенны пенсіянер.
Жыхар Шчучына пакрыўдзіўся на былога працадаўцу за звальненне і вырашыў адпомсціць. Мужчыну, які працавацў плітачнікам, звольнілі заўчасна, бо кіраўніцтва было незадаволенае яго якасцю працы.
Мужчына не мог дараваць крыўды і ў адзін з дзён лістапада выпіў для храбрасці і пайшоў да былой працы. Камянямі, якія знаходзіліся недалёка, мужчына разбіў 34 шклопакеты, паведамляе interfax.by.
У міліцыю пра хулігана паведаміў ваенны пенсіянер, які стаў сведкам падзеі. Міліцыянты затрымалі мужчыну "па гарачых слядах". Прычыненую ім шкоду ацанілі амаль у 20 млн рублёў. На шчучынца пачалі крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненае ў буйным памеры.
Фота — iz.com.ua