Ізраіль прызвае дзясяткі тысяч рэзервістаў перад наступам на Газу

ЦАХАЛ / IDF
Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што прызваюць каля 60 тыс. рэзервістаў перад планаваным наземным наступам, мэтай якога стане акупацыя ўсяго горада Газа, піша ВВС.
Вайсковы чыноўнік паведаміў, што рэзервісты заступяць на службу ў верасні, і што большасць мабілізаваных для наступу будуць складаць дзейныя вайскоўцы.
Чакаецца, што сотням тысяч палестынцаў у горадзе Газа будзе загадана эвакуявацца і накіравацца ў сховішчы на поўдні сектара.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.