Ці будзе здзелка? Ізраіль патрабуе вызвалення ўсіх закладнікаў для спынення агню

Сцяг Ізраіля / pixabay.com
Ізраіль патрабуе вызвалення ўсіх 50 закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ў сектары Газа, паведамляе ВВС.
Гэта азначае, што Тэль-Авіў можа адмовіцца ад прапановы Катара і Егіпта прыпыніць агонь на 60 дзён у абмен на вызваленне паловы закладнікаў. Ізраіль адкрыта яе не адкідаў, але прадстаўнік урада Дэвід Менсер заявіў, што краіна не зацікаўлена ў "частковых здзелках". Паводле ацэнак Ізраіля, пасля 22 месяцаў вайны ў жывых засталося толькі 20 з 50 палонных.
ХАМАС ужо згадзіўся на гэтую прапанову. Калі здзелка ўсё ж адбудзецца, Ізраілю перададуць 10 жывых закладнікаў і 18 целаў.
Чакаецца, што на гэтым тыдні ізраільскі кабінет міністраў зацвердзіць план па акупцыі горада Газа. Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху аб’явіў пра намер Ізраіля захапіць усю тэрыторыю Газы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.