Гвінэт Пэлтроў стала прадстаўніцай Astronomer пасля скандалу з яго кіраўніком
Гвінэт Пэлтроў / screenshot
Амерыканская актрыса і лаўрэатка прэміі "Оскар" Гвінэт Пэлтроў нечакана з’явілася ў ролі «часовай прадстаўніцы» IT-кампаніі Astronomer. Гэта адбылося пасля гучнага скандалу: гендырэктара кампаніі Эндзі Байрона і HR-дырэктарку Крысцін Кэбот заўважылі разам у аб’ектыве "камеры пацалункаў" на канцэрце Coldplay у Бостане. Відэа, дзе пара спрабуе схавацца, стала вірусным. Абодва пасля пакінулі свае пасады.