Гендырэктар IT-кампаніі пайшоў у адстаўку пасля відэа з канцэрта Coldplay

Эндзі Байран і Крысцін Кэбат

Эндзі Байран і Крысцін Кэбат / Скрыншот

Амерыканская тэхналагічная кампанія Astronomer аб'явіла аб адстаўцы іх генеральнага дырэктара Эндзі Байрана. 16 ліпеня ён трапіў на відэа падчас канцэрта гурта Coldplay у Бостане. Яго засяклі ў абдымках з кіраўніцай аддзела кадраў Крысцін Кэбат

У заяве кампанія Astronomer напісала, што "адданая каштоўнасцям і культуры, якімі кіруецца з моманту свайго заснавання".

"Ад нашых лідэраў чакаюць адпаведнасці высокім стандартам паводзінў і адказнасці, але ў апошні час гэтыя стандарты не выконваліся", — напісалі Astronomer у Х.

Таксама кампанія паведаміла, што Рада дырэктараў раней ініцыяваў афіцыйнае расследаванне "гэтай справы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.